27.03.2019
Канцэпцыю 1-го тома сумеснага беларуска-расійскага турыстычнага атласа «Падарожнічаем разам: Расія – Беларусь» распрацуюць да 25 красавіка 2019 года
Адказным выканаўцам стварэння дадзенага сумеснага беларуска-расійскага турыстычнага выдання вызначаны Цэнтр геадэзіі, картаграфіі і ІПД (Расійская Федэрацыя).

План будучых работ картографы дзвюх краін абмеркавалі ў Маскве, у ходзе пасяджэння рабочай групы, якая прайшла на базе Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы «Федэральны навукова-тэхнічны цэнтр геадэзіі, картаграфіі і інфраструктуры прасторавых даных». Галоўную рэдакцыю турыстычнага атласа «Падарожнічаем разам: Расія – Беларусь» узначалілі дырэктар РУП «Белкартаграфія» Іна Шлык і саветнік генеральнага дырэктара АТ «Роскартаграфія» Аляксандр Краюхін.
У цяперашні час разглядаецца варыянт выпуску двухтомнага турыстычнага атласа «Падарожнічаем разам: Расія – Беларусь» у двух версіях: электроннай, з элементамі мультымедыя, і паліграфічнай.

Выпуск першага тома атласа «Дарогамі воінскай славы» плануецца прысвяціць 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На яго старонках з дапамогай карт плануецца адлюстраваць агульную гісторыю часоў Вялікай Айчыннай вайны, абазначыўшы значныя падзеі, такія як абарона Брэсцкай крэпасці, бітвы за Маскву і Ленінград і другія, а таксама мемарыяльныя комплексы і памятныя месцы, якія ўключаны ў турыстычныя маршруты і з'яўляюцца аб'ектамі індывідуальнага ваенна-гістарычнага турызму.
Другі тым – турыстычны атлас «Асноўныя славутасці Беларусі і цэнтральнай часткі Расіі» стане даведнікам аб самых значных турыстычных аб'ектах (маршрутах), якія ахопліваюць асноўныя напрамкі турызму на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Чакаецца, што атлас будзе дапамагаць прыцягненню шырокай увагі грамадскасці да ўнікальных гістарычна-культурных і ваенна-мемарыяльных аб'ектаў і помнікаў абедзвюх краін і развіццю турызму.
Фінансаваць праект па стварэнні двухтомніка «Падарожнічаем разам: Расія – Беларусь» прапануецца за кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы. Неабходныя пакеты дакументаў па кожным томе ў бліжэйшыя два месяцы будуць накіраваны ў Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы.

Апошнія навіны