Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Карэкціруецца Інструкцыя аб патрабаваннях да правіл унутранага кантролю арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці

Пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2020 г. № 24 «Аб змяненні пастановы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2014 г. № 36» карэкціруецца Інструкцыя аб патрабаваннях да правіл унутранага кантролю арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй у мэтах прывядзення яе ў адпаведнасць з нарматыўнымі прававымі актамі большай юрыдычнай сілы.

Так, з 20 лістапада 2020 г. незалежна ад таго, былі здзейснены фінансавыя аперацыі або не, у выпадку наяўнасці высокай ступені рызыкі пры ажыццяўленні фінансавай аперацыі, якая вызначаецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі па крытэрыях выяўлення і ацэнкі падазроных фінансавых аперацый, звязаных з атрыманнем і (або) легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці і фінансаваннем распаўсюджвання зброі масавага паражэння, рэгістратарамі рэспубліканскай і тэрытарыяльных арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй апрача ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў фінансавай аперацыі будзе праводзіцца таксама іх верыфікацыя, абнаўленне (актуалізацыя) даных аб іх у адпаведнасці з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 165-З «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання зброі масавага паражэння» з улікам асаблівасцей дзейнасці арганізацый па рэгістрацыі.


Апошнія навіны