Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Карта зорнага паднябення, склад Сонечнай сістэмы, скрэтч-карты свету і Рэспублікі Беларусь, палітычная карта, карты жывёльнага і расліннага свету, атлас свету: беларусы праяўляюць актыўны інтарэс да самага разнастайнага спектра інфармацыі і прышчэпліваюць гэту добрую звычку дзецям

Як расказалі прадстаўнікі РУП «Белкартаграфія», на стэндзе прадпрыемства на XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашу, якая адкрылася сёння, гэтыы віды прадукцыі, а таксама розныя карты для дзяцей, карысталіся вялікім пакупніцкім попытам.

Яшчэ адна папулярная картаграфічная тэматыка – гістарычная. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі «Белкартаграфіі»займае 4-ы завяршальны том выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» – першага ўнікальнага і найбольш поўнага навукова-даведачнага картаграфічнага стварэння, якое адлюстроўвае гістарычнае мінулае беларускай дзяржавы.

Акрамя таго, выданне можна знайсці на выставачным стэндзе ААТ «Белкніга».

Усяго на кніжнай выставе будзе прадстаўлена 439 экспанентаў, з якіх 162 замежных. XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе пад слоганам «Больш чым кнігі».

Чакаецца, што выставу наведаюць каля 60 тыс. чалавек. У рамках выставы пройдзе каля 400 мерапрыемстваў.


Адно з іх – прэзентацыя ўсяго чатырохтомнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» – для гасцей і ўдзельнікаў Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу здзейсніцца заўтра, 7 лютага 2019 года, таксама ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14, пачаткам у 14 гадзін 30 хвілін. Мерапрыемства пройдзе з удзелам супрацоўнікаў РУП «Белкартаграфія», прадстаўнікоў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якія прымалі ўдзел у рабоце над выданнем.

Яшчэ адна прэзентацыя выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» будзе арганізавана 8 лютага 2019 года ў кніжным магазіне «Дружба» па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў 51/1. Пачатак мерапрыемства а 14 гадзіне.


Апошнія навіны