Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Конкурс па продажы акцый ААТ «Ізаляцыя» пройдзе ў Брэсце

Адбудзецца конкурс па продажы акцый ААТ «Ізаляцыя» (25,16% статутнага фонда), якія знаходзяцца ва ўласнасці Брэсцкай вобласці. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці мяккіх дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў, вырабаў з бітуму і аналагічных матэрыялаў.

Пачатковы кошт продажу акцый складае 398 777,20 бел. руб.

Конкурс пройдзе 10 жніўня 2021 года па адрасе: г. Брэст, вул. Леніна, 11 (каб. 524). Пачатак: 10.00.  Падрабязную інфармацыю аб умовах і парадку правядзення можна знайсці на сайце Дзяржкаммаёмасці і Брэсцкага аблвыканкама.

Арганізацыйнае суправаджэнне конкурсу ажыццяўляецца камітэтам «Брэстаблмаёмасць». Кантактныя тэлефоны: 8 (0162) 21 11 79, 21 12 08, 21 48 73.


Апошнія навіны