Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Лабараторыя па рамонце і паверцы дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія» стала пераможцам конкурсу «Кампетэнтнасць – 2019»

У рамках Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форума – 2020 адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Кампетэнтнасць – 2019». Асноўная мэта конкурсу – вызначыць і падтрымаць тых, хто з'яўляецца эталонам прафесіяналізму і лідарства ў канкрэтных сферах паслуг. 

Так, лабараторыя па рамонце і паверцы дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія» стала пераможцам у намінацыі «Метралагічнае забеспячэнне: Каліброўка і Паверка» і была ганаравана дыпломам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і РУП «Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі».

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!


Апошнія навіны