Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Лагатып II Еўрапейскіх Гульняў з'явіўся на карце «Мінск. Турысцкая карта»

РУП «Белкартаграфія» стварыла новую карту спецыяльна да маштабнага спартыўнага форуму, які пройдзе ў беларускай сталіцы з 21 па 30 чэрвеня 2019 года з удзелам больш за 4000 атлетаў з 50 краін.


Паводле падпісанай прадпрыемствам «Белкартаграфія» ліцэнзійнай дамове з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў, сімволіку II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, якая з'яўляецца зарэгістраваным таварным знакам і абаронена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2018 г. № 292, плануецца размясціць на чатырох картах:

«Запрашаем у Беларусь. Турысцкая карта» (мовы выдання руская і англійская);

«Мінск. Турысцкая карта» (на рускай мове);

«Мінск спартыўны» (на рускай мове);

SportsMinsk (Карта «Мінск спартыўны» на англійскай мове).

Для афармлення карт будзе выкарыстоўвацца афіцыйная сімволіка II Еўрапейскіх Гульняў.

У прыватнасці, на карце «Мінск. Турысцкая карта» на рускай мове, падрыхтаванай у маштабе 1:53 000, цэнтр горада адлюстраваны больш падрабязна - у маштабе 1:12 000. На карце паказаны асноўныя славутасці горада з фотаздымкамі, адрасамі і кароткім апісаннем. Даведачная і іншая інфармацыя, якая змяшчаецца на карце, аб важных для турыстаў аб'ектах з указаннем адрасоў і тэлефонаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, гасцініц, музеяў, асноўных спартыўных комплексаў, рэстаранаў беларускай кухні дапаможа лепш пазнаёміцца з беларускай сталіцай і выбраць цікавыя для наведвання месцы.


На карце «Мінск спартыўны» асноўны матэрыял плана горада адлюстраваны ў маштабе 1:40 000.


Карта дасць дакладнае ўяўленне пра месцазнаходжанне асноўных спартыўных аб'ектаў, дзе будуць праводзіцца спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў. Таксама будуць пазначаны назвы станцый Мінскага метрапалітэна, умоўным знакам адзначаны гасцініцы і надрукаваны іх назвы.


Акрамя таго, на карце «Мінск спартыўны» будзе размешчаны агульныя звесткі аб гульнях і інфармацыя і месцы правядзення спаборніцтваў па кожнаму віду спорту (даты і час правядзення спаборніцтваў, колькасць разыгрываемых медалёў).

Усе згаданыя карты ствараюцца за кошт уласных сродкаў РУП «Белкартаграфія»


Апошнія навіны