Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Магчымасці ўдзелу Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржкаммаёмасці ў рэалізацыі праекта тэхнічнай дапамогі Сусветнага банка па метадалогіі ацэнкі ўрону і страт ад надзвычайных сітуацый абмеркавалі ў НКА

2 лістапада  2019 года завяршыўся візіт экспертаў Сусветнага банка ў Беларусь. У выніку работы місія плануе падрыхтаваць канцэптуальны дызайн IT-сістэмы для збору, агрэгіравання даных і прадастаўлення справаздачнасці аб уроне і стратах ад надзвычайных сітуацый (НС).

Эксперты Сусветнага банка наведалі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – ведамства, якое з'яўляецца ключавым удзельнікам  праекта ад беларускага боку,  шэраг іншых міністэрстваў і ведамстваў, а таксама Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржсграх». 

У ходзе сустрэч абмяркоўваліся індыкатары, параметры і формулы, якія прымяняюцца ў метадалогіі, разглядалася даступнасць прапануемых паказчыкаў і параметраў, узровень дэзагрэгацыі, часу актуалізацыі даных і працэдур іх збору.

Сутнасць методыкі, як паяснілі эксперты, заключаецца ў тым, каб на розных узроўнях – ад буйнога прадпрыемства да ўласніка – была магчымасць уносіць інфармацыю аб уроне ад НС. Сістэма ў сваю чаргу будзе апрацоўваць даныя і аналізаваць іх у адпаведнасці з методыкай і формуламі, якія ў яе ўключаны. Доступ да аналізу будуць мець камісіі па надзвычайных сітуацыях усіх узроўняў.

У НКА прадстаўнікі місіі Сусветнага банка азнаёміліся з функцыямі і інфармацыйнымі рэсурсамі агенцтва. Да ўвагі экспертаў быў падрыхтаваны агляд тэхнічнага пашпарта на будынак, а таксама мадэль ліцэнзавання для прадастаўлення даных дзяржаўным органам, прэзентацыя фарматаў захоўвання даных у кадастры, існуючых камунікацыйных працэдур для абмену данымі з міністэрствамі і іншыя пытанні. Асобная другая сустрэча ў Нацыянальным кадастравым  агенцтве Дзяржкаммаёмасці была прысвечана пытанням масавай ацэнкі нерухомай маёмасці і магчымасці выкарыстання яе даных у будучай IT-сістэме для збору, агрэгіравання даных і давання справаздачнасці аб уроне і стратах ад НС.


Як расказаў намеснік генеральнага дырэктара НКА Дзмітрый Рытвінскі: «Пасля стварэння новай інфармацыйнай сістэмы для мэт кадастравай ацэнкі МНС, дый не толькі МНС, зможа мець доступ да інфармацыі аб аб'екце нерухомай маёмасці, яго характарыстыках, масцазнаходжанні, падчас нават бачыць фатаграфію аб'екта на пэўны момант, а таксама бачыць кадастравы кошт або мець магчымасць падлічыць выдаткі на аднаўленне аб'екта па ўзбуйненых паказчыках у выпадку нейкага стыхійнага бедства і г.д.».

Пры такім падыходзе, - падкрэсліў ён, - будзе забяспечвацца эканомія фінансаў, бо будуць выключаны марнаванні на стварэнне і вядзенне розных, але дублюючых адзін аднаго,  рэсурсаў. «Калі гаворка ідзе аб інфармацыі аб нерухомай маёмасці, такія даныя павінны быць сканцэнтраваны ў адных руках, што дазволіць істотна скараціць выдаткі на дубліраванне сістэм і інфармацыі», - адзначыў Дзмітрый Рытвінскі.

Апошнія навіны