Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Маніторынг дагавораў бязвыплатнага карыстання дзяржмаёмасцю правядуць у Гомельскай вобласці

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» плануе правесці маніторынг усіх дагавораў бязвыплатнага карыстання маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы. Гэта работа намечана на 2021-2024 гады.

Усяго ў рэгіёне заключана 247 дагавораў бязвыплатнага карыстання дзяржаўнай маёмасцю з гаспадарчымі таварыствамі, створанымі ў працэсе прыватызацыі. У рэспубліканскай уласнасці знаходзяцца 74 аб'екта, ва ўласнасці рэгіёну – 61, ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак – 112.

Маніторынгі на пастаяннай аснове ў камітэце пачалі ў 2013 годзе. Прадстаўнікі «Гомельаблмаёмасці» з выездам на месцы сведчацца ў аб'ектыўнасці адлюстравання інфармацыі аб складзе маёмасці, перададзенай у бязвыплатнае карыстанне, а таксама законнасці заключаных дагавораў.

У 2020 годзе спецыялісты камітэта правялі маніторынг у сямі гаспадарчых таварыствах, устанавілі 18 парушэнняў. Самае распаўсюджанае – незабеспячэнне захаванасці або адсутнасць перададзенай маёмасці, адсутнасць дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) праў на аб'екты нерухомай маёмасці, несвоечасовае ўнясенне змяненняў у дагаворы.

Трэба адзначыць, што з-за эпідэміялагічнай сітуацыі колькасць выязных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у 2020 годзе была скарочана. У асноўным работа з дагаворамі бязвыплатнага карыстання праводзілася ў фармаце камеральнага аналізу даных, якія змяшчаюцца ў дагаворах.

Так, спецыялісты зверылі звесткі аб аб'ектах нерухомай маёмасці, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і Гомельскай вобласці і перададзены па дагаворах бязвыплатнага карыстання, з данымі Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй. Таксама для актуалізацыі інфармацыі праведзены аналіз звестак у праектах стварэння гаспадарчых таварыстваў і ў фактычна заключаных дагаворах бязвыплатнага карыстання маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці. Вызначана 50 фактаў неправамернай дзяржаўнай рэгістрацыі права прыватнай уласнасці, неажыццяўлення перарэгістрацыі права ўласнасці на дзяржаўную маёмасць, 262 факта адсутнасці рэгістрацыі на аб'екты нерухомайх маёмасці. У цяперашні час таварыствамі ўстаранёна 247 заўваг, 65 – у стадыі ліквідацыі.


Апошнія навіны