Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Нацыянальнае кадастравае агенцтва прыняло ўдзел у рабоце 12-й сесіі Камітэта па жыллёвай гаспадарцы і землекарыстанні ЕЭК ААН

Адбылося пасяджэнне 12-й сесіі Камітэта па жыллёвай гаспадарцы і землекарыстанні Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, у рабоце якога прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага кадастравага агенцтва.

У ходзе мерапрыемства генеральны дырэктар агенцтва Андрэй Філіпенка прадставіў даклад аб выкананні рэкамендацый Нацыянальнага агляду жыллёвай гаспадаркі і землекарыстання Рэспублікі Беларусь у частцы кіравання зямельнымі рэсурсамі. Гэты дакумент змяшчае незалежны і комплексны аналіз дасягненняў і недахопаў у развіцці гарадоў, жыллёвага сектара і кіраванні зямельнымі рэсурсамі, а таксама рэкамендацыі міжнародных экспертаў па пераадоленні існуючых праблем.

У рамках даклада было адзначана, што пачынаючы з 2019 года відавочны істотны прагрэс па 5 з 11 рэкамендацый, прадстаўленых у главе «Кіраванне зямельнымі рэсурсамі і землекарыстанне». Яны таксама былі ўлічаны пры распрацоўцы Дзяржаўнай праграмы «Зямельна-маёмасныя адносіны, геадэзічная і картаграфічная дзейнасць» на 2021-2025 гг., што дазволіць і ў далейшым удасканальваць сістэму дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага адміністравання ў краіне. 

У сваю чаргу члены камітэта падкрэслілі, што дадзеныя рэкамендацыі служаць дапамогай Беларусі ў справе забеспячэння яе прыхільнасці ў ажыццяўленні Новай праграмы развіцця гарадоў і дасягненні Мэт трывалага развіцця-2030.

Камітэт па жыллёвай гаспадарцы і землекарыстанні з'яўляецца міждзяржаўным органам, які прадстаўляе дзяржаў-членаў ЕЭК ААН. Асноўная яго місія – рашэнне праблем рэгіёнаў у сферы жыллёвай гаспадаркі і землекарыстання шляхам ацэнкі нацыянальных жыллёвых сістэм.


Апошнія навіны