14.07.2020
Мінчанам прапанавана стаць акцыянерамі гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы
У мэтах стварэння ўмоў для максімальнага выкарыстання жыхарамі горада Мінска імянных прыватызацыйных чэкаў (ІПЧ) «Маёмасць» пашыраецца спіс прадпрыемстваў, акцыі якіх прапануюцца да абмену.
Так, з 15 ліпеня цяперашняга года дабавяцца 9 таварыстваў з доляй Рэспублікі Беларусь, а з 12 жніўня – 7 таварыстваў з доляй г.Мінска (3 прадпрыемствы гандлю і 4 – будаўніцтва).
Замяніць чэкі «Маёмасць» можна ў падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», якія афармляюць дадзеную аперацыю.
Абмену падлягаюць чэкі, налічаныя асабіста грамадзяніну або падораныя блізкімі сваякамі, але не больш за 250 штук.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 134 тэрмін звароту імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» вызначаны па 31 снежня 2020 года.
З пералікам акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца да абмену на ІПЧ «Маёмасць», можна азнаёміцца на сайце Мінгарвыканкама.
Апошнія навіны