Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Мінгарвыканкамам у 2021 годзе на аўкцыён будуць выстаўлены 13 ізаляваных памяшканняў

     Ні для каго не сакрэт, што наяўнасць уласнай нерухомай маёмасці істотна павышае прывабнасць бізнесу ў ваччах інвестараў і крэдытораў. Акрамя таго, купіўшы нерухомую маёмасць, прадпрымальнік не залежыць ад арэндадаўца, які можа павысіць арэндную плату. Задумваючыся аб набыцці нерухомай маёмасці пад офіс, складскія або вытворчыя памяшканні трэба, у першую чаргу, звярнуць увагу на дзяржаўную нерухомую маёмасць, паколькі гэта выгадна.

    У бліжэйшы час Мінгарвыканкам плануе выставіць на аўкцыён 13 ізаляваных памяшканняў.

   Прапануемыя да адчужэння на аўкцыёне аб'екты маюць плошчу ад 28 кв.м (па вул. Адоеўскага, 10А-7А) да 360 кв.м (прасп. Незалежнасці,16-6Н), знаходзяцца ў жылых дамах у 6 раёнах г.Мінска.

   Так, у Заводскім раёне будуць прапанаваны да адчужэння 3 аб'екта:

вул. Жылуновіча, 20-3Н;  вул. Жылуновіча, 26-17; вул. Філатава, 10А-3Н.

    У Ленінскім раёне чакаюць пакупнікоў 3 аб'екта: прасп. Незалежнасці, 16-6Н, прасп. Ракасоўскага, 120/1-1Н і вул. Велазаводская, 7-1Н.

    У Партызанскім, Першамайскам і  Фрунзенскім раёнах выстаўляецца па 2 аб'екта адпаведна: вул. Даўгабродская, 6/1-1Н і 2Н, вул. Кнорына, 3-3Н, прасп. Незалежнасці, 78-2Н, вул. Адоеўскага, 10А-7Аі 24А.

    У Савецкім раёне шукае свайго пакупніка 1 аб'ект па вул. М.Багданавіча, 78-15Н.

   Дарэчы, у 2020 годзе прададзена з першых аўкцыёнаў 18 ізаляваных памяшканняў.

    Больш падрабязную інфармацыю аб будучых аўкцыёнах  можна знайсці на афіцыйных  інтэрнэт-парталах  Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (au.nca.by) і Мінскага гарвыканкама (minsk.gov.by). Там можна будзе знайсці поўную інфармацыю аб прадаваемым аб'екце, у тым ліку аб часе, месцы правядзення аўкцыёну або яго арганізатару, прадмеце аўкцыёну і яго пачатковым кошце, умовах аўкцыёну і г.д.


Апошнія навіны