15.09.2020
Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры дае магчымасць прыёму анлайн-заказаў

У Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» рэалізавана магчымасць прыёму анлайн-заказаў на выдачу інфармацыі з адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, выкананне работ па тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці, яе ацэнцы, а таксама работ па землеўпарадкаванні.
Для падачы заказу трэба перайсці па спасылцы «Заказ паслуг ONLINE», выбраць паслугу або работу, запоўніць анкету, адзначыць, у тым ліку, кантактную інфармацыю і прымацаваць неабходныя дакументы.
На працягу некалькіх хвілін заказчыку па электроннай пошце паступае квітанцыя для аплаты паслуг (работ). Пасля ўнясення грашовых сродкаў заказ накіроўваецца ў работу, па завяршэнні якой кліенту прыходзіць SMS-паведамленне аб гатоўнасці.
Варта адзначыць, што дакументацыю па заказах можна атрымаць у любым з 23 структурных падраздзяленняў РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» на тэрыторыі Мінскай вобласці.
Пры атрыманні заказчыку трэба мець пры сабе арыгінал дакумента, які сведчыць асобу, або даверанасць.
Апошнія навіны