Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Мінскім гарадскім цэнтрам нерухомасці на аўкцыён будуць выстаўлены 12 ізаляваных памяшканняў

Традыцыйна ізаляваныя памяшканні карыстаюцца павышаным попытам у прадстаўнікоў бізнесу. Стаць уладальнікам уласнай нерухомай маёмасці па прыемных цэнах можна ўжо цяпер. Так, Мінскім гарадскім цэнтрам нерухомасці абвешчана правядзенне аўкцыёнаў: 27 і 31 жніўня на продаж будуць выстаўлены 4 і 8 ізаляваных памяшканняў адпаведна. Выстаўленыя на аўкцыён аб'екты знаходзяцца ў Партызанскім і Заводскім раёнах сталіцы і размешчаны пераважна на першых і цокальных паверхах жылых дамоў. Пачатковы кошт нерухомасці вар'іруецца ад крыху больш за 2000 да 8218 беларускіх рублёў.

Адзінай умовай продажу з'яўляецца неабходнасць на працягу двух гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права ўласнасці на ізаляванае памяшканне забяспечыць іх выкарыстанне па прызначэнні, якое ў адпаведнасці з заканадаўствам дапускаецца для нежылых ізаляваных памяшканняў, якія знаходзяцца ў жылым доме.

Прыём дакументаў, а таксама кансультацыі па пытаннях удзелу ў таргах ажыццяўляюцца ў працоўныя дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (па пятніцах – да 16.30) па адрасе: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 6.

Паведамленні аб правядзенні таргоў размешчаны на сайтах: Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (раздзел «Продаж / Арэнда маёмасці»), арганізатара таргоў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Апошнія навіны