06.11.2019
Набыць гатовы гасцінічны бізнес у Гомельскай вобласці прапаноўвае ААТ «Белаграпрамбанк»

Банкам выстаўляецца на аўкцыён 5-павярховы будынак гасцініцы ў г. Светлагорск. Пачатковы кошт продажу аб'екта складзе 10,8 млн рублёў. Ва ўласнасць банка гасцініца «Светлагорск» перайшла за абавязкі ЧПУП «Белая Русь».
Прапанова ААТ «Белаграпрамбанк» для патэнцыяльных інвестараў, якія вырашылі адкрыць сваю справу, прадстаўляе сабой 5-павярховы будынак плошчай болей 5,4 тыс. кв. м, размешчаны на зямельным участку ў 0,5566 га.
Гасцінічны комплекс уключае ў сябе 120 гасцінічных нумароў рознага ўзроўню камфортнасці на 154 месцы. На першым паверсе будынка прадугледжана размяшчэнне рэстарана.
Аб'ект нерухомай маёмасці мае ўсе неабходныя інжынерныя камунікацыі. Гасцінічны комплекс «Светлагорск» прадаецца разам з маёмасцю, служачай мэтам эксплуатацыі: мэбля, электратэхніка і г.д., і, па сутнасці, прадстаўляе сабой гатовы бізнес, які не патрабуе вялікіх укладанняў, перадаецца ААТ «Белаграпрамбанк».
У 12 км ад горада Светлагорска знаходзіцца санаторый «Срэбраныя крыніцы» і мяжуе з дзяржаўным заказнікам «Выдрыца», што прываблівае вялікую колькасць прыезджых і турыстаў да г. Светлагорску.
Усю інфармацыю аб аб'екце нерухомай маёмасці і магчымасцях яго набыцця можна даведацца па тэлефонах: (17) 229-60-45; (232) 79-26-95; (232) 79-26-10.
Апошнія навіны