06.11.2019
Навучанне па пытаннях унясення інфармацыі аб заключэннях аб ацэнцы ў дзяржаўны рэестр ацэншчыкаў пройдзе ў Навучальным цэнтры Дзяржмаёмасці

З 1 студзеня 2020 года ўступаюць у сілу змяненні ў Палажэнне аб ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў у Рэспубліцы Беларусь, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2006 года № 615 «Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». З будучага года пры выдачы заключэння і справаздачы аб ацэнцы заказчыку выканаўца ацэнкі будзе абавязаны ўносіць інфармацыю аб заключэнні, даныя з яго і яго электронную копію ў дзяржаўны рэестр ацэншчыкаў.
Для прадстаўнікоў арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць, па пытаннях унясення інфармацыі аб заключэннях аб ацэнцы ў дзяржаўны рэестр ацэншчыкаў на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы Дзяржкаммаёмасці» будуць праведзены чарговыя спецыяльныя бясплатныя абучаючыя семінары.
Дата і час правядзення семінараў: 15 лістапада ў 15.30 і 16 лістапада ў 11 гадзін.
Заяўкі на ўдзел у семінары трэба прысылаць на электронную пошту Навучальнага цэнтра center100@tut.by з указаннем электроннай пошты і кантактнага тэлефона ўдзельніка.
Звяртаем увагу, што ад юрыдычнай асобы (выканаўцы ацэнкі) дастаткова прысутнасць аднаго прадстаўніка.
Апошнія навіны