Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Недабудаваны будынак аэравакзала ў Абухаве прададзены на аўкцыённых таргах

Недабудаваны будынак аэравакзала, размешчаны ў Гродзенскай вобласці ў раёне аграгарадка Абухава, прададзены на аўкцыённых таргах з устанаўленнем пачатковага кошту продажу, роўным адной базавай велічыні. 

Адзіны ўдзельнік аўкцыёну набыў аб'ект па пачатковым кошце, павялічаным на 5%. Трэба адзначыць, што з 2010 года будынак аэравакзала неаднаразова выстаўлялася на таргі.

Па ўмовах продажу новы ўласнік абавязаны будзе завершыць будаўніцтва або рэканструкцыю будынка і ўвесці яго ў эксплуатацыю ў тэрмін, вызначаны праектна-каштарыснай дакументацыяй, але не пазней за чаты гады з даты заключэння дагавора куплі-продажу.

Апошнія навіны