23.07.2020
Нерухомая маёмасць з прэферэнцыямі для бізнесу прапануецца ў Аршанскім раёне

Камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з Аршанскім райвыканкамам актуалізаваны спіс невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомай маёмасці, размешчаных на тэрыторыі Аршанскага раёна (па стану на 1 ліпеня 2020 года).
Па кожным невыкарыстоўваемым аб’екце вызначаны тэрміны і спосабы ўцягнення ў гаспадарчы абарот. Дадзеныя аб’екты прапануюцца да продажы, арэнды і бязвыплатнай перадачы.
Аршанскі рэгіён на асобым кантролі ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада і ўсёй мясцовай вертыкалі ўлады. Прамысловасць, экспарт, аб’ём інвестыцый, выручка на аднаго занятага – ключавыя параметры, якія адсочваюцца ў рамках праграмы па кожным блоку.
Падпісаны Кіраўніком дзяржавы Указ № 506 прадугледжвае шэраг прэферэнцый для развіцця бізнесу на тэрыторыі Аршанскага раёна:
- Магчымасць прымянення інвестыцыйнага выліку ў павышаных памерах: па будынках, збудаваннях і прыладах перадатачных – не больш за 30 адсоткаў, па машынах і абсталяванні – не больш за 50 адсоткаў;
- Вызваленне пры ўвозе тавараў, якія класіфікуюцца ТНВЭД ЕАЭС у таварных пазіцыях, пералічаных у пункце 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 г. № 16, у адносінах да якіх вызначана стаўка ўвознай мытнай пошліны нуль (0) адсоткаў;
- Вызваленне за выдачу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства спецыяльных дазволаў на права занятку працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь;
- Вылік у поўным аб’ёме (за выключэннем сум падатку, не падлягаючых выліку) для будаўніцтва і аснашчэння аб’ектаў на тэрыторыі Аршанскага раёна;
- Вызваленне пры рэалізацыі праектаў па стварэнні (пашырэнні) вытворчасці тавараў (работ, паслуг);
- Для арэнднай платы можа прымяняцца каэфіцыент 0,0025 на зямельныя ўчасткі, якія даюцца ў арэнду з 1 студзеня 2019 г.;
- Спрошчаная сістэма падаткаабкладання ў частцы пашырэння круга плацельшчыкаў і зніжэння ставак;
- Не налічаюцца працэнты пры адтэрміноўцы і (або) растэрміноўцы па выплаце падаткаў, збораў (пошлін);
- Пенсійнае страхаванне для суб’ектаў – 24 %;
- Фінансавая падтрымка суб’ектаў сярэдняга прадпрымальніцтва за кошт сродкаў абласнога бюджэту.
Азнаёміцца з пералікам аб’ектаў нерухомай маёмасці Аршанскага раёна з апісаннем і кантактнымі данымі можна тут.
Апошнія навіны