18.11.2020
Новы слой «Паштовыя індэксы» дабаўлены на публічную кадастравую карту
Аўтаматызацыя працэсаў адрасацыі нерухомай маёмасці з выкарыстаннем ГІС-тэхналогій стала асновай праекта па паштовым заніраванні Беларусі, які рэалізаваны Нацыянальным кадастравым агенцтвам.
Так, цяпер на публічнай кадастравай карце адлюстравана пакрыццё паштовымі індэксамі з месцамі размяшчэння аддзяленняў паштовай сувязі.
Новы слой «Паштовыя індэксы» на карце ўключае межы зон дзеяння паштовых індэксаў і аддзяленняў паштовай сувязі, інфармацыя аб якіх да цяперашняга часу была адлюстравана толькі ў даведніках. Дадзены праект рэалізаваны ўпершыню ў краіне.
Інфармацыя аб межах зон дзеяння паштовых індэксаў сфарміравана на аснове даных РУП «Белпошта», а таксама інфармацыі аб аб'ектах нерухомай маёмасци рэестра адрасоў Рэспублікі Беларусь. Заніраванне ажыццёўлена па фізічных контурах: межы лясных масіваў, ракі, возера, дарогі і інш.
Каб даведацца паштовы індэкс або адрас аддзялення пошты, трэба перайсці на сайт публічнай кадастравай карты, падключыць слой «Паштовыя індэксы» і, наблізіўшы аб'ект, які цікавіць, на карце, зрабіць клік па ім.

Апошнія навіны