06.09.2019
Па выніках летніх месяцаў на рынку жылой нерухомай маёмасці Гродна пачаўся рост

Рынак жылой нерухомай маёмасці Гродна поўнасцю аднавіўся пасля працяглага спаду. Аналіз даных з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці за летнія месяцы дэманструе адназначны рост другаснага рынку 1, 2, 3-пакаёвых кватэр. Павялічылася колькасць здзелак, істотна выраслі кошты.
Кошты на аднапакаёвыя кватэры, упершыню за год назіранняў, у ліпені дасягнулі узроўню ў 700 долараў за м2.
Кошт 2-, 3-пакаёвых кватэр таксама дэманструе трывалы рост на 20-40 долл. за метр, у параўнанні з паказчыкамі зімовых і веснавых месяцаў.
Колькасць здзелак з кватэрамі ў ліпені і жніўні аднавілася да аналагічных значэнняў мінулага лета. Штомесяц агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры фіксуе каля 180 здзелак.
Варта звярнуць увагу, што рост коштаў на кватэры забяспечаны менавіта аперацыямі на другасным рынку жылля. З пачатку года відавочна тэндэнцыя скарачэння аб'ёмаў здзелак на першасным рынку і кампенсацыя за кошт другаснага.
Асноўнымі фактарамі, якія змянілі сітуацыю на рынку, з'яўляюцца скарачэнне стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага Банка і адпаведнае зніжэнне крэдытных ставак, а таксама невялікі, але паступовы рост намінальнай заработнай платы ў краіне.
Самымі таннымі аднапакаёвымі кватэрамі, прададзенымі гэтым летам у Гродне, сталі 1-пакаёвая кватэра ў блакіраваным жылым доме на вуліцы Пралетарскай, а таксама кватэра «хрушчоўскай» планіроўкі, размешчаная ў доме на вуліцы Каліноўскага, прададзеныя за 12 300 і 15 000 долараў адпаведна (у эквіваленце). Самая дарагая аднапакаёвая кватэра прададзена ў жніўні за суму, эквівалентную 40000 долараў і размешчана ў доме маналітнай канструкцыі на вуліцы Дзяржынскага.
Здзелкі з 2-пакаёвымі кватэрамі складаюць найбольш шматлікую частку рынку. Тэндэнцыі росту рынку тут назіраюцца найбольш яскрава. Самая танная двухпакаёвая кватэра, прададзеная летам – кватэра ў блакіраваным жылым доме, размешчаная на вуліцы Чыгуначнай. Сума здзелкі эквівалентная 16 800 доларам ЗША. Самая дарагая двухпакаёвая кватэра прададзена ў ліпені і размешчана ў гістарычным цэнтры горада, на вуліцы Савецкай. Сума здзелкі склала 58 000 долараў ЗША ў эквіваленце.
Самая танная трохпакаёвая кватэра, прададзеная гэтым летам за суму, эквівалентную 22000 долараў ЗША, размешчана на вуліцы Саламавай. Плошча кватэры складае 49 м2.
Самай дарагой трохпакаёвай кватэрай лета стала кватэра ў сучасным доме на вуліцы Пушкіна, плошчай 80 м2, прададзеная за 71 500 долараў ЗША ў эквіваленце.
Рынак чатырохпакаёвых кватэр характарызуецца мінімальнай колькасцю здзелак, паведамілі ў Гродзенскім агенцтве па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры. Сярэднія кошты за м2 вагаліся на працягу летніх месяцаў вакол адзнакі ў 520 долараў.
Летам у Гродне здзейснена некалькі здзелак з кватэрамі свабоднай планіроўкі. Сярэднія кошты склалі да 900 долараў за 1 м2.
Падводзячы вынікі, можна адназначна сцвярджаць, што зімовую рэцэсію рынак жылля ў Гродне ўжо пераадолеў. Рост коштаў здзейсніўся, для звароту рынку да папярэдніх значэнняў спатрэбяцца або важкія негатыўныя макраэканамічныя фактары, або актыўнасць мясцовых забудоўшчыкаў з канкурэнтнымі другаснаму рынку прапановамі.

Апошнія навіны