Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Пачала працаваць версія сайта Дзяржкаммаёмасці на беларускай мове

Звяртаем вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 кастрычніка 2017 г. № 797 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый» з пачатку 2019 года пачала працаваць версія сайта Дзяржкаммаёмасці на беларускай мове.

У прыватнасці, згодна з пералікам інфармацыі, якая абавязкова павінна дублявацца на дзвюх дзяржаўных мовах, па-беларуску і па-руску падаюцца:

асноўныя звесткі (назва і структура органа або арганізацыі, адрас і тэлефонныя нумары даведачных службаў, рэжым працы, звесткі аб задачах і функцыях, пералік тэрытарыяльных органаў або падраздзяленняў, звесткі пра кіраўніка);

аб працы са зваротамі (парадак, месца і час асабістага прыёму, парадак разгляду зваротаў, спосаб падачы, нумары тэлефонаў, рэжым працы і гэтак далей);

аб адміністрацыйных працэдурах (назвы працэдур, парадак падачы заяў, пералікі дакументаў, тэрміны правядзення, час і месца прыёму, імёны службовых асоб і гэтак далей);

формы зваротнай сувязі.

Правіла не распаўсюджваецца на тэксты нарматыўных прававых актаў і бланкі, якія прыводзяцца на мове іх прыняцця.

Акрамя мовы, з 1 студзеня ўладальнікі сайтаў абавязаны зрабіць іх даступнымі для інвалідаў па зроку. Правілы замацаваны ў асобных тэхнічных прававых актах. Версія сайта Дзяржкаммаёмасці для слабабачачых даступная ў сетцы Інтэрнэт з 2018 года.

Апошнія навіны