24.03.2021
Падпісаны Указ «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканальванні работы з пустымі дамамі»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 сакавіка падпісаў Указ № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканальванні работы з пустымі дамамі», які накіраваны на спрашчэнне парадку набыцця грамадзянамі жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўцягненне ў абарот невыкарыстоўваемых жылых дамоў і зямельных участкаў.
Указам прадугледжваецца:
- магчымасць адчужэння жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах і гарадах раённага падпарадкавання без наяўнасці правасведчых дакументаў на дамы і зямельныя ўчасткі, на якіх яны размешчаны;
- рэгістрацыя здзелак куплі-продажу, мены і дарэння жылых дамоў у сельскім (пасялковым), раённым, гарадскім (горада раённага падпарадкавання) выканаўчым камітэце без спагнання платы;
- наступнае афармленне правасведчых дакументаў на дом і зямельны ўчастак пакупніком;
- удасканальванне парадку работы з пустуючымі (у тым ліку старымі) дамамі;
- фарміраванне з 1 студзеня 2023 г. на базе дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Адзіны рэестр маёмасці» дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Адзіны рэестр пустых дамоў» у мэтах аўтаматызацыі работы выканкамаў, павышэння інфармаванасці грамадзян, забеспячэння абароны іх праў і законных інтарэсаў;
- магчымасць паніжэння кошту продажу пустых дамоў на аўкцыёне або без яго правядзення да 1 базавай велічыні;
- спрашчэнне працэдуры зносу непрыгодных для выкарыстання пустых дамоў (шляхам яго ажыццяўлення без распрацоўкі праектнай дакументацыі на знос);
- магчымасць аднаўлення (рэканструкцыі або капітальнага рамонту) пустога жылога дома на працягу аднаго года яго новым уласнікам.
Апошнія навіны