Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Прададзены акцыі ААТ «ЧТЗ-Сервіс» якія знаходзяцца ва ўласнасці Мінскай вобласці

На мінулым тыдні былі прададзены 8900 акцый (30,34% статутнага фонда) ААТ «ЧТЗ-Сервіс», якія знаходзяцца ва ўласнасці Мінскай вобласці. Кошт продажы склаў 335 452 бел. руб.

Апрача выплаты кошту за акцыі пакупнік будзе абавязаны выканаць на працягу аднаго года з даты заключэння дагавора куплі-продажу шэраг абавязацельстваў па развіцці прадпрыемства: унесці ў статутны фонд таварыства грашовыя сродкі ў памеры не менш 500 000 рублёў, захаваць дзеючыя рабочыя месцы і стварыць не менш 10 дадатковых, а таксама забяспечыць ажыццяўленне вытворчай дзейнасці.

ААТ «ЧТЗ-Сервіс» аказвае паслугі па капітальна-аднаўленчым і цякучым рамонце машын агульнага і спецыяльнага прызначэння.


Апошнія навіны