02.07.2019
Прадстаўнікі сістэмы Дзяржкаммаёмасці ўнеслі свой асабісты ўклад у забеспячэнне высокага ўзроўню арганізацыі II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

Міжнародныя дэлегаты і суддзі адзначылі зладжаную работу каманды, якая абслугоўвае спаборніцтвы на ўсім працягу маштабнага спартыўнага форума, які прайшоў з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.
Спецыяліст па кадастры і геаінфармацыйных сістэмах Нацыянальнага кадастравага агенцтва Марыя Сянько – уладальнік сіняга пояса па каратэ.
Па абавязку службы на рабоце яна займаецца пытаннямі вядзення рэестра найменняў вуліц і дарог рэестра адрасоў Рэспублікі Беларусь, фарміраваннем яго прасторавай часткі, удзельнічае ў праекце «Сістэматычнае прысваенне адрасоў».
У якасці тэставых спаборніцтваў перад II Еўрапейскімі гульнямі 2019 года Марыі восенню мінулага года давялося судзіць Першынства і Кубак Рэспублікі Беларусь. У выніку дзяўчына была запрошана ўдзельнічаць у спаборніцтвах па каратэ ў якасці суддзі на Чыжоўка-Арэне.
Як яна сама прызнаецца, прыйшоўшы пяць гадоў назад ў каратэ і, уступіўшы на татамі, ужо не змагла зрабіць крок назад. Праз паўгода Марыю Сянько запрасілі на першыя спаборніцтвы ў якасці суддзі. Спартсменка прадоўжыла рэалізоўваць сябе ў гэтым напрамку, штогод павышаючы сваю кваліфікацыю ўдзельнічаючы ва многіх рэгіянальных і зарубежных спаборніцтвах, некалькіх Чэмпіянатах Рэспублікі.
«Аднак, я нават і марыць не магла, што ўжо ў чэрвені 2019 года буду судзіць II Еўрапейскія гульні. Гэта неперадаваемыя пачуцці і эмоцыі, працаваць разам з лепшымі міжнароднымі суддзямі, назіраць за паядынкамі сусветных зорак каратэ – гэта натхняе на пакарэнне новых вяршынь", – расказала Марыя.
Сваё жаданне стаць часткай такой легендарнай спартыўнай падзеі для Беларусі – II Еўрапейскіх гульняў рэалізаваў і яшчэ адзін супрацоўнік НКА – начальнік цэха матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Мікалай Ільінскі.
Падчас правядзення Еўрапейскіх гульняў Мікалай дапамагаў замежнай дэлегацыі з Італіі па стралковым спорце.
Перакананыя, што дзякуючы нашаму Мікалаю, спартсмены з Апенінскага паўвострава захоўвалі ў Мінску добры настрой, бо ў камандзе працуючых з імі беларускіх валанцёраў быў чалавек з правільнай хуткай рэакцыяй, адкрытым добрым характарам і валодаючы выдатным пачуццём гумару.

Апошнія навіны