19.08.2021
Праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб кадастравай ацэнцы нерухомай маёмасці» вынесены на грамадскае абмеркаванне

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб кадастравай ацэнцы нерухомай маёмасці».
Праектам прапануецца правядзенне работ па кадастравай ацэнцы нерухомай маёмасці (як зарэгістраванай у адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, так і не зарэгістраванай у ім) у выглядзе зямельных участкаў, капітальных пабудоў (будынка, збудавання), незавершаных закансерваваных капітальных пабудоў, ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, аб'яднанай у тры групы: жылая шматкватэрная нерухомая маёмасць, жылая аднакватэрная і блакіраваная нерухомая маёмасць, нежылая нерухомая маёмасць.
Акрамя таго, праектам прадугледжваецца рэгуляванне асноўных пытанняў арганізацыі правядзення работ па кадастравай ацэнцы на тэрыторыі рэспублікі: вызначаюцца тэрміны іх выкананні, выканаўца, крыніцы фінансавання і кампетэнцыя зацікаўленых асоб.
Таксама замацоўваецца права пазасудовага ўдакладнення кадастравага кошту ў перыяд яго дзеяння (пасля даты кадастравай ацэнкі) шляхам правядзення незалежнай ацэнкі рыначнага кошту нерухомай маёмасці, які вызначаецца ў цяперашнім выкарыстанні.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 19 па 29 жніўня 2021 г.
Апошнія навіны