Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

«Прамая тэлефонная лінія» з першым намеснікам Старшыні Дзяржкаммаёмасці Пятром Броўкіным адбудзецца 24 красавіка

Заўтра, 24 красавіка, адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» з першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Броўкіным Пятром Мікалаевічам.

Курыруемыя напрамкі дзейнасці: карпаратыўныя адносіны і ўладальніцкі нагляд у гаспадарчых таварыствах, кіраванне і распараджэнне акцыямі гаспадарчых таварыстваў (долямі ў статутных фондах), якія належаць Рэспубліцы Беларусь, , прыватызацыя (за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонда), развіццё галіны і інфарматызацыя.

Задаць пытанні першаму намесніку Старшыні Дзяржкаммаёмасці Пятру Броўкіну можна з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (017) 284-67-72.

Апошнія навіны