Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Правядзенне агляду аб'ектаў ацэнкі ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі

Прымаючы ва ўвагу прынятыя ў шэгару рэгіёнаў рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія прадугледжваюць недапушчэнне (абмежаванне) выезда супрацоўнікаў арганізацый у камандзіроўкі, а таксама ў мэтах мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый шляхам выключэння непасрэднага кантакту ацэншчыка з заказчыкам ацэнкі, яго прадстаўнікамі і іншымі асобамі пры правядзенні агляду аб'екта ацэнкі, Дзяржкаммаёмасць лічыць магчымым да 1 чэрвеня 2020 г. па ўзгадненні з заказчыкам ацэнкі рабіць агляд аб'екта, які падлягае ацэнцы, з выкарыстаннем сродкаў відэасувязі праз глабальную камп'ютэрную сетку Інтэрнэт у рэжыме анлайн.

Пры гэтым падчас правядзення такога агляду ацэншчыку трэба рабіць фатаграфіі (скрыншоты) аб'екта ацэнкі, якія адлюстроўваюць яго стан (знешні выгляд) у той колькасці і якасці, якія дазваляюць адназначна ідэнтыфікаваць аб'ект ацэнкі, яго стан (стан канструктыўных элементаў, састаўных частак і прыналежнасцей, вузлоў, агрэгатаў і г.д.) і яго месцаразмяшчэнне.

У далейшым прызначаныя фатаграфіі ўключаюцца выканаўцай ацэнкі ў якасці дадаткаў у складзеную па выніках незалежнай ацэнкі справаздачу аб ацэнцы.

Болей падрабязна аб новым дакуменце тут.


Апошнія навіны