15.10.2019
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Лук'янавай Кацярыны Святаславаўны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці

Аб разглядзе Кіраўніком дзяржавы 15 кастрычніка кадравых пытанняў паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.
Кацярына Лук'янава з адзнакай скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», а таксама з адзнакай прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
З верасня 2017 года працуе ў пасадзе начальніка ўпраўлення рэгістрацыі, тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці і ўліку дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці, дзе курыруе пытанні дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці, вядзення адраснай сістэмы і Адзінага рэестра дзяржаўнай маёмасці.
Пры непасрэдным удзеле Кацярыны Лук'янавай былі распрацаваны Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць асаблівасці адчужэння жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах, правілы вядзення адраснай сістэмы, пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, праекты Законаў Рэспублікі Беларусь, накіраваных на ўдасканальванне дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй.
Паспяхова рэалізуецца Праграма развіцця сістэмы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, зацверджаная Урадам Рэспублікі Беларусь, у рамках якой забяспечваецца магчымасць дзяржаўнай рэгістрацыі ў дзень звароту, уведзена і развіваецца аўтарызаванае пасрэдніцтва, зняты тэрытарыяльныя бар'еры па пасведчанні рэгістратарамі дагавораў з нерухомай маёмасцю, якія заключаюцца грамадзянамі, развіваецца электроннае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, рэгістратарам дадзена права сведчыць знешнюю форму прадстаўлення электроннага дакумента.
Пры каардынацыі Кацярыны Лук'янавай завершана дзяржаўная рэгістрацыя дадзеных лесагаспадарчым установам зямель ляснога фонду, а таксама дадзеных сельскагаспадарчым арганізацыям Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей зямель сельскагаспадарчага прызначэння, наладжана трывалая работа новага праграмнага комплексу па вядзенні рэестра характарыстык нерухомай маёмасці. У цяперашні час ажыццяўляецца ўкараненне новага праграмнага комплексу ўчынення рэгістрацыйных дзеянняў на падставе цэнтральнай базы даных адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй.
Яшчэ адным значным вынікам работы, якая праводзіцца ўзначальваемым Кацярынай Лук'янавай упраўленнем, з'яўляецца ўтрыманне Рэспублікай Беларусь на працягу апошніх трох гадоў 5-ай рэйтынгавай пазіцыі сярод 190 дзяржаў свету па паказчыку «Рэгістрацыя ўласнасці» справаздачы Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу».
Апошнія навіны