04.11.2019
Публічная кадастравая карта дапаможа грамадзянам Беларусі вызначыцца з асабістым выбарам кандыдата ў дэпутаты

З 1 лістапада 2019 года на электронным рэсурсе, аператарам якога з'яўляецца Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці, можна вывучыць інфармацыю аб кожным кандыдаце ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Для гэтага трэба толькі перайсці ў слой «Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў».
На дадзены момант да дня выбараў у Палату прадстаўнікоў сёмага склікання застаецца 13 дзён. У выбарчай гонцы ўдзельнічае 531 прэтэндэнт на мандат у беларускі парламент. Магчымасць азнаёміцца з усімі кандыдатамі з усёй краіны на Публічнай кадастравай карце з'явілася ўпершыню. Сам спосаб зрабіць гэта надта зручны – адзін клік дазваляе перайсці ад адзначанага на карце месца пражывання карыстальніка да інфармацыі аб кандыдатах па акрузе.
Матэрыялы для публікацыі дадзены ЦВК. У слой «Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў» НКА дабаўлены гіперспасылкі на старонкі інтэрнэт-партала Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў «Выбары-2019».
Апошнія навіны