Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Пытанні адчужэння жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканальвання работы з пустымі дамамі вынесены на грамадскае абмеркаванне

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 г. № 116», якім вызначаецца парадак:

  • адчужэння грамадзянамі эксплуатуемых жылых дамоў;
  • стварэння і дзейнасці камісіі па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, раёнаў у гарадах;
  • работы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў з пустымі жылымі дамамі;
  • фарміравання, актуалізацыі рэестраў пустых жылых дамоў, складзе звестак, якія ў іх уключаюцца, а таксама парадку карыстання дакументаванай інфармацыяй з іх;
  • продажу без правядзення аўкцыёнаў пустых жылых дамоў, арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў па іх продажы, у тым ліку шляхам правядзення электронных таргоў, і вызначэння юрыдычных асоб, упаўнаважаных на іх правядзенне;
  • пакрыцця кошту пустога жылога дома.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 5 па 15 ліпеня 2021 г.


Апошнія навіны