22.07.2021
Пытанні арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю вынесены на грамадскае абмеркаванне

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб арэндзе і бязвыплатным карыстанні маёмасцю».
Прадметам прававога рэгулявання праекта дакумента з'яўляюцца грамадскія адносіны па часовым валоданні і карыстанні маёмасцю, якая знаходзіцца ў дзяржуласнасці, а таксама ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Праект указа накіраваны на далейшае ўдасканальванне арэндных адносін, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, а таксама маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, і ўдакладненне асобных норм Указа ад 29 сакавіка 2012 года №150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю».
Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 22 ліпеня па 1 жніўня 2021 года.
Апошнія навіны