05.05.2021
Пытанні сумеснага домаўладання ў нежылым капітальным збудаванні можна абмеркаваць на Прававым форуме
На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2021 г. № 78-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сумесным домаўладанні».
Прадметам прававога рэгулявання праекта з'яўляюцца грамадскія адносіны па сумесным домаўладанні ў нежылым капітальным збудаванні (будынку, пабудове).
У прыватнасці, праектам прадугледжана зацвярджэнне палажэнняў аб парадку:
- выплаты абавязковых плацяжоў у адносінах да агульнай маёмасці сумеснага домаўладання ў выпадку распалажэння ў нежылым капітальным збудаванні (будынку, пабудове) жылых ізаляваных памяшканняў;
- заключэння дагавораў на аказанне камунальных паслуг, а таксама па разліку і ўнясенні платы за камунальныя паслугі ў адносінах да агульнай маёмасці сумеснага домаўладання;
- правядзення мясцовым выканаўчым і распарадчым органам або ўпаўнаважанай ім арганізацыяй адкрытага конкурсу па выбары ўпаўнаважанай асобы;
- фарміравання і вядзення дзяржаўнага рэестра арганізацый, якія могуць выступаць упаўнаважанай асобай па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання.
Таксама устанаўліваецца:
- пералік дадатковых паслуг, звязаных з абслугоўваннем агульнай маёмасці сумеснага домаўладання ў нежылым капітальным збудаванні;
- патрабаванні да зместу бюлетэня для галасавання і парадак яго запаўнення.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі па 12 мая 2021 г.
Апошнія навіны