07.09.2020
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» выпусціла новыя карты для дзяцей
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» падрыхтавала і выпусціла карту «Жывёлы і расліны Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь», на якой можна пабачыць самых яркіх прадстаўнікоў флоры і фауны, унесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Акрамя добра вядомых жывёл і раслін, на карце прызначана вобласць іх жыхарства і асаблівасці мясцовасці, ландшафту. Карта выканана ў зручным гульнявым фармаце і ў займальнай форме дапаможа дзецям запомніць, як выглядаюць жывёлы, дзе яны жывуць, на каго палююць і дзе хаваюцца ад небяспек.



Акрамя таго, РУП «Белкартаграфія» выпусціла драўляную карту-пазл для дзяцей «Мая Радзіма – Беларусь», якая ў лёгкай гульнявой форме дапаможа азнаёміць дзяцей з геаграфіяй, гісторыяй, народнымі і культурнымі традыцыямі, знакавымі помнікамі архітэктуры Беларусі. Карта-пазл выканана на моцнай драўлянай аснове і ўтрымлівае буйныя дэталі.

Апошнія навіны