24.07.2020
Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» выпушчана карта «Глыбокае. Глыбоцкі раён»
У горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці 25 ліпеня пройдзе міжнародны «Вішнёвы фестываль». Менавіта да гэтай падзеі Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» падрыхтавала і выпусціла карту «Глыбокае. Глыбоцкі раён».
План г.Глыбокае прадстаўлены ў маштабе 1:10 000, карта раёна – у маштабе 1:100 000. Мовы выдання – руская, англійская.
Для даведкі: Глыбоцкі раён адзін з найбольш індустрыяльна развітых раёнаў Віцебскай вобласці. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Беларусі, на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці. Цэнтр раёна – горад Глыбокае.


Апошнія навіны