Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

РУП «Белкартаграфія» падрыхтавана да выдання абноўленая палітыка-адміністрацыйная карта Рэспублікі Беларусь

Новая карта ў маштабе 1:1 000 000 (у 1 см – 10 км) змяшчае дакладныя звесткі аб граніцах краіны і абласцей і дае нагляднае прадстаўленне аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будове рэспублікі, аб размяшчэнні адміністрацыйных цэнтраў, гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу, іх назвах. На карце таксама адлюстраваны асноўныя транспартныя магістралі і другая даведачная інфармацыя. Пры падрыхтоўцы карты была праведзена работа па актуалізацыі статыстычных даных: унесены змяненні па цэнтрах сельсаветаў і іх колькасці ў раёнах. Таксама былі адпрацаваны змяненні па назвах сельскіх населеных пунктаў і колькасць насельніцтва ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу.

Пры стварэнні карты картографы арыентаваліся на шырокі круг карыстальнікаў. У  прыватнасці, работнікі дзяржаўных органаў змогуць выкарыстаць выданне пры рашэнні арганізацыйна-гаспадарчых задач, для атрымання рознага роду даведачнай інфармацыі.

У цяперашні час «Белкартаграфія» выпускае шырокі асартымент разнастайных карт, сярод іх навукова-даведачныя, насценныя і контурныя карты для навучальных устаноў Беларусі, тэматычныя і прадстаўніцкія карты і атласы, у тым ліку на замежных мовах, шырокі спектр іншых картаграфічных выданняў.

Апошнія навіны