05.02.2019
РУП «Белкартаграфія» прыме ўдзел у рабоце XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выствы-кірмашу, якая пройдзе ў беларускай сталіцы з 6 по10 лютага 2019 года

Традыцыйна прадпрыемства прадставіць увесь спектр сваёй прадукцыі – навучальныя карты, атласы, наглядныя дапаможнікі, агульнагеаграфічныя і турыстычныя карты і атласы, карты і атласы аўтамабільных дарог, карты раёнаў і раённых цэнтраў Рэспублікі Беларусь. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі зойме 4-ы завяршальны том выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» – першага ўнікальнага і найбольш поўнага навукова-даведачнага картаграфічнага твора, які адлюстроўвае гістарычнае мінулае беларускай дзяржавы.
Прадукцыя «Белкартаграфіі» на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы будзе сабрана ў тэматычную экспазіцыю. Удзельнікі і наведвальнікі выставы змогуць азнаёміцца з навінкамі 2018 і 2019 года: Атласам свету, скрэтч-картамі свету і Рэспублікі Беларусь, настольнымі картамі свету і паўшар'яў, альбомамі «Рэпрадукцыi старажытных карт» і «Беларускія землі на картах XVII – другой паловы XVIII ст. ».
Акрамя таго, 7 лютага 2019 года, у рамках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 14 (на галоўнай пляцоўцы), пачаткам у 14 гадзін 45 хвілін адбудзецца прэзентацыя ўсяго чатырохтомнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі». У мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі РУП «Белкартаграфія», прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, а таксама наведвальнікі і ўдзельнікі выставы.
Яшчэ адна прэзентацыя выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» будзе арганізавана 8 лютага 2019 года ў кнігарне «Дружба» па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў 51/1. Пачатак мерапрыемства а 14 гадзіне.

Апошнія навіны