06.09.2019
Самы буйны па агульнай плошчы аб'ект сярод усіх гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпа краіны, акрамя Мінска, уведзены ў першым паўгоддзі 2019 года ў Магілёве

Такія даныя ўтрымліваюцца ў аналітычным аглядзе рынку нерухомай маёмасці, падрыхтаваным Нацыянальным кадастравым агенцтвам Дзяржкаммаёмасці. Агульная плошча магілёўскага гіганта складае 43,1 тыс.кв.м. Аб'ект нерухомай маёмасці з'яўляецца многафункцыянальным.
У будынку па вуліцы Першамайскай будуць размяшчацца: чатырохзорачны гатэль, які разлічаны на 135 нумароў розных катэгорый, агульнай умяшчальнасцю да 300 чалавеу, а таксама SPA-комплекс, канферэнц-залы (умяшчальнасцю да 300 чалавек), сучасны фитнес-цэнтр, рэстаран еўрапейскай кухні, кінатэатр на 5 кіназалаў і 550 месцаў новага пакалення, фудкорты, офісы, магазіны і паркінг.
Многафункцыянальны комплекс мае выгаднае месцараспалажэнне, размешчаны ў самым цэнтры Магілёва. У пешаходнай даступнасці ад яго размяшчаюцца Зорная плошча, Гарвыканкам, пешаходная вуліца Ленінская, стадыён Спартак, Цэнтральны Універмаг і іншае.
Ужо вядома, якія брэнды, рэстараны і фудкорты, супермаркеты і магазіны, будуць размешчаны ў гандлёва-забаўляльнай частцы дадзенага многафункцыянальнага комплексу. Частка кампаній ужо пачала функцыянаваць у будынку. Пры праектаванні аб'екта нерухомай маёмасці таксама былі падлічаны патрабаванні насельніцтва ў парковачных месцах, менавіта таму амаль 10,5 тыс. кв.м адведзена памяшканням транспартнага прызначэння.
Болей падрабязную і актуальную інфармацыю аб рынку нерухомай маёмасці рэгіёнаў у 1 паўгоддзі 2019 года Вы можаце атрымаць ў аналітычным аглядзе нерухомай маёмасці НКА.
Апошнія навіны