11.02.2021
Шосты Усебеларускі народны сход адкрываецца сёння ў Мінску
Усебеларускі народны сход – народны форум, падчас якога абмяркоўваюцца асноўныя пытанні развіцця беларускай дзяржавы. Гэта дэмакратычны інстытут актывізацыі грамадскага меркавання і адна з найважнейшых форм народнай улады ў Рэспубліцы Беларусь.
У ходзе форума дэлегаты абмяркуюць вынікі рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады і асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады.
На гэты раз дэлегатамі выбраны 2,4 тыс. чалавек. З улікам запрошаных агульная колькасць удзельнікаў УНС дасягае 2,7 тыс. Традыцыйна гэта прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства і рэгіёнаў.

Апошнія навіны