19.07.2021
Скарэкціраваны парадак вядзення адзінага рэестра адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь
Пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ад 22 красавіка 2021 г. № 9 зацверджана Інструкцыя аб парадку вядзення адзінага рэестра адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь, рэгістрацыі і ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных, тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь і змяненняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Рэспублікі Беларусь.
Рэестр уключае ў сябе базу даных, архіў, лічбавую карту. У базе даных рэестра змяшчаецца інфармацыя ў тым ліку аб:
- найменні аб'екта рэгістрацыі і яго ўліку на рускай і беларускай мовах (пры наяўнасці);
- адміністрацыйным падпарадкаванні адміністрацыйна-тэрытарыяльных (АТА) і тэрытарыяльных адзінак (ТА) (пры наяўнасці);
- найменні адміністрацыйнага цэнтра (пры наяўнасці);
- плошчы АТА, ТА;
- межах АТА, ТА;
- колькасці насельніцтва АТА, ТА (чалавек) (пры наяўнасці інфармацыі).
База даных і лічбавая карта рэестра вядуцца на электронным носьбіце інфармацыі, архіў – на папяровым і (або) электронным носьбітах інфармацыі. Вядзенне рэестра ажыццяўляецца на рускай і (або) беларускай мовах.
Звесткі рэестра агульнадаступныя і могуць давацца любой асобе ў аб'ёме і парадку, устаноўленых Інструкцыяй у адпаведнасці з заканадаўствам аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі.
Ведамасная пастанова ад 29 студзеня 2010 г. № 10 «Аб некаторых пытаннях вядзення адзінага рэестра адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь» прызнаецца страціўшай сілу.
Апошнія навіны