19.06.2019
Спецыялістам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ўручана прэмія ім. Ф.М.Красоўскага
18 чэрвеня ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці члены праўлення міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі ”Расійскае таварыства геадэзіі, картаграфіі і землеўпарадкавання“ Леанард Іосіфавіч ЯБЛОНСКІ і Рынат Закіулавіч АБДРАХМАНАЎ уручылі спецыялістам сістэмы Дзяржкаммаёмасці прэмію імя Ф.М.Красоўскага за работу ”Распрацоўка, стварэнне і ўкараненне спадарожнікавай сістэмы дакладнага пазіцыянавання Рэспублікі Беларусь“.
Прэміяй адзначаны:
Сяргей Аляксандравіч ЗАБАГОНСКІ – дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства ”Белгеадэзія“, кіраўнік работ;
Андрэй Анатолевіч ГАЕЎ – Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці;
Георгій Іванавіч КУЗНЯЦОЎ – Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці (з 1995 па 2014 г.);
Аляксандр Віктаравіч ЛІТРЭЕЎ – намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці;
Уладзімір Рыгоравіч ВЕЖНАВЕЦ – начальнік упраўлення геадэзіі і картаграфіі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці;
Валерый Міхайлавіч КРАСУЦКІ – начальнік аддзела сістэм высокадакладнага пазіцыянавання дзяржаўнага прадпрыемства ”Белгеадэзія“;
Надзея Ільінічна РУДНІЦКАЯ – начальнік аддзела фарміравання і вядзення базы геадэзічных даных дзяржаўнага прадпрыемства ”Белгеадэзія“, кандыдат тэхнічных навук;
Уладзімір Мікалаевіч ШАЎЧЭНКА – дырэктар прадпрыемства ”Белаэракосмагеадэзія“ (з 2005 па 2012 г.), пасмяротна.
Старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў адзначыў, што распрацоўка спадарожнікавай сістэмы дакладнага пазіцыянавання – вялікае для краіны справа, і гэта праца прайшла праз шмат лёсаў. Высокадакладная дзяржаўная геадэзічная сетка – аснова не толькі галіны Дзяржкаммаёмасці, але і аснова лічбавай эканомікі і бяспекі нашай дзяржавы.
Акрамя таго, дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства ”Белгеадэзія“ С.А.Забагонскім і Першым намеснікам старшыні Цэнтральнага праўлення МОО ”Расійскае таварыства геадэзіі, картаграфіі і землеўпарадкавання“ Л.І.Яблонскім было падпісана Пагадненне паміж дзяржаўным прадпрыемствам ”Белгеадэзія“ і МОО ”Расійскае таварыства геадэзіі, картаграфіі і землеўпарадкавання“ аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні ў сферы навуковай і вытворчай дзейнасці, галоўнай задачай якога з'яўляюцца сумеснае выкарыстанне навукова-тэхнічных дасягненняў у галіне геадэзіі, картаграфіі і землеўпарадкавання, а таксама захаванне, падтрыманне і развіццё ў сучасных умовах вопыту і гістарычных традыцый геадэзіі, картаграфіі і землеўпарадкавання.
Апошнія навіны