Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшынёй Праўлення ААТ «Парытэтбанк» стаў Ігар Кацібнікаў

Сёння на чарговым гадавым агульным зборы акцыянераў быў выбраны новы склад Наглядальнага савета банка. У Нагсавет увайшоў і быў выбраны намеснікам яго Старшыні Сяргей Бялоў, які ўзначальваў да цяперашняга часу Парытэтбанк. Кандыдатура Сяргея Бялова была вылучана і адобрана ў ходзе пасяджэння Нагсавета, якое здзейснілася напярэдадні – 25 сакавіка 2019 года.

У адпаведнасці з рашэннем чарговага гадавога Агульнага збору акцыянераў у склад Наглядальнага Савета ААТ «Парытэтбанк» таксама ўвайшлі:

Дзегцярэнка Святлана Аляксандраўна, начальнік галоўнага ўпраўлення карпаратыўных дачыненняў, уладальніцкага нагляду і звароту акцый Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь;

Бялоў Сяргей Мікалаевіч, член НаглядальнагаСавета ААТ «Парытэтбанк»;

Тульвінскі Віталь Уладзіміравіч, начальнік упраўлення аналітычнай работы, развіццягаліны і інфарматызацыіДзяржаўнагакамітэта па маёмасціРэспублікі Беларусь;

МіхельКанстанцінМікалаевіч, кіруючы партнёр адвакацкага бюро «ВМП Уласава, Міхель і Партнёры»;

Кашпей Аляксей Віктаравіч, намеснік дырэктара па фінансах ТАА «Сільвер-Тауэр» (незалежныдырэктар);

Патапава Таццяна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па фінансах ЧГУП «НікаЦэнтр» (незалежны дырэктар);

Уголік ГалінаІванаўна (незалежны дырэктар).

«Вылучэнне кандыдатуры СяргеяБялова – вынік прызнання яго прафесійных дасягненняў за перыяд аперацыйнага кіравання ААТ «Парытэтбанк» – паясняе Старшыня Наглядальнага савета ААТ «Парытэтбанк» Святлана Аляксандраўна Дзегцярэнка. – За добрасумленную і беззаганную работу ў ААТ «Парытэтбанк» Сяргею Мікалаевічу аб'яўленападзяка».

У сваю чаргу Сяргей Бялоўадзначыў наступнае: «Працяг супрацоўніцтва з ААТ «Парытэтбанк» у новай для мяне якасці дазволіць стаць датычным да дасягнення стратэгічных прыярытэтаўразвіцця банка, адзначаных нашай камандай».

ААТ «Парытэтбанк» з'яўляецца сістэмназначным банкам Рэспублікі Беларусь і 15-ым па памерыактываў. Заснаваны ў 1991 годзе. Асноўным акцыянерамз'яўляеццаРэспубліка Беларусь (99,83%), астатнія 0,17% акцый належаць болей чым 2400 прыватным і юрыдычным  асобам.

Сетка банка – гэта 49 кропакпрысутнасці па ўсёйтэрыторыіРэспублікі Беларусь. У ААТ «Парытэтбанк» працаўладкавана болей 500 супрацоўнікаў.


Апошнія навіны