Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч ажыццявіў рабочую паездку ў Брэст

У рамках рабочай паездкі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў Унітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Брэстдзіпразем», дзе сустрэўся з працоўным калектывам і абмеркаваў пытанні дзейнасці арганізацыі. 

Таксама глава ведамства ўручыў нагрудны знак адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сiстэме дзяржмаёмасцi» Івану Елісеенка – былому начальніку вытворчага аддзела землеўпарадкавальных і геадэзічных работ Брэсцкага філіяла інстытута «Белдзіпразем».

Падчас візіту ў Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры Дзмітрый Матусевіч азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай прадпрыемства, сумесна з дырэктарам агенцтва Васіліем Халадцовым абмеркаваў далейшыя перспектыўныя напрамкі развіцця арганізацыі і ўручыў нагрудны знак адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сiстэме дзяржмаёмасцi» Уладзіміру Парфенюку, які 52 гады прапрацаваў у агенцтве.

Па заканчэнні рабочай паездкі Старшыня Дзяржкаммаёмасці правёў асабісты прыём грамадзян у Кобрынскім філіяле Брэсцкага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Заяўнікам былі дадзены адпаведныя растлумачэнні, а рашэнне пытанняў узята пад кантроль.


Апошнія навіны