Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч ажыццявіў рабочую паездку ў Гомель

У рамках рабочай паездкі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў Праектны інстытут «Гомельдзіпразем», дзе сустрэўся з працоўнымі калектывамі прадпрыемства, Гомельскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры і камітэта «Гомельаблмаёмасць».

Кіраўнік ведамства праінфармаваў аб ключавых выніках дзейнасці Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, а таксама азнаёміў з асноўнымі напрамкамі ўдасканальвання заканадаўства ў сферы зямельна-маёмасных адносін.

У завяршэнне візіту Старшыня ўручыў нагрудныя знак адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сiстэме дзяржмаёмасцi» Грыгорыю Цюлькаву – былому галоўнаму спецыялісту аддзела адводаў зямель Праектнага інстытута «Гомельдзіпразем» і Анатолю Сычову – былому кіраўніку абласнога тэрытарыяльнага падраздзялення па кіраванні і распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю.

Акрамя таго, Дзмітрый Матусевіч наведаў ААТ «Медпласт», дзе азнаёміўся з вытворчымі працэсамі прадпрыемства, узорамі выпускаемай прадукцыі, ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па вырабе вакуумных кантэйнераў для забору крыві (вакутайнераў). Акрамя таго, сумесна з кіраўніцтвам ААТ «Медпласт» былі абмеркаваны пытанні павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці.



Апошнія навіны