Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў ААТ «Бархім»

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч у ходзе рабочай паездкі ў Баранавічы наведаў ААТ «Бархім».

ААТ «Бархім» – найбуйнейшы вытворца тавараў бытавой хіміі ў Рэспубліцы Беларусь, спецыялізуецца на выпуску парашкападобных і вадкіх мыйных сродкаў. Асноўнай прадукцыяй прадпрыемства з'яўляюцца пральныя парашкі, удзельная вага якіх у агульным аб'ёме вытворчасці складае больш за 70%. Мадэрнізацыя прадпрыемства дазволіла арганізаваць высокааўтаматызаваную вытворчасць, дзе кантроль і кіраванне дазіраваннем кампанентаў і другіх тэхналагічных працэсаў ажыццяўляецца пры дапамозе камп'ютэрнай сістэмы.

Падчас візіту Дзмітрый Матусевіч азнаёміўся з асартыментам выпускаемай прадукцыі, тэхналагічным патэнцыялам, фінансава-эканамічнымі паказчыкамі дзейнасці, а таксама з умовамі працы.

Акрамя таго, Старшыня камітэта сустрэўся з калектывам прадпрыемства, адказаў на хвалюючыя работнікаў пытанні.


Апошнія навіны