Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі ў Смілавічах, падчас якога абмяркоўваліся пытанні ўдасканальвання дзейнасці органаў мясцовага самакіравання.

У гарпасёлку сенатары наведалі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна, Смілавіцкі сельскі Савет дэпутатаў, дзе азнаёмілася з сацыяльна-эканамічным развіццём населенага пункта, а таксама музей Станіслава Манюшкі. Тут і прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума верхняй палаты Парламента. 

Па словах старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, падобныя мерапрыемствы цяпер будуць праводзіцца двойчы ў месяц у розных рэгіёнах краіны, каб бачыць, чым жывуць сёння людзі на месцах і дзе ёсць праблемы, якія трэба ўрэгуляваць. У Смілавічах сенатары абмеркавалі з прадстаўнікамі мясцовай улады работу па ўцягненні ў гаспадарчы абарот нявыкарыстанай маёмасці, пытанні сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, развіццё інфраструктуры ў невялікіх населеных пунктах.
Па матэрыялах БелТА
Фота БелТА

Апошнія навіны