Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч здзейсніў рабочую паездку ў Маладзечна

У рамках рабочай паездкі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч наведаў Сярэднюю школу №9 г.Маладзечна, дзе прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню ведаў.

Дзмітрый Матусевіч пажадаў школьнікам поспехаў, дасягненняў, рэалізацыі сваіх планаў і ўручыў вучням памятны падарунак – «Гістарычны атлас Беларусі», выдадзены Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія».

У завяршэнні рабочай паездкі Дзмітрый Матусевіч сустрэўся з працоўным калектывам Маладзечанскага філіяла РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры». Падчас сустрэчы з работнікамі кіраўнік Дзяржмаёмасці праінфармаваў аб асноўных дасягненнях Беларусі за гады яе суверэннага развіцця, а таксама акцэнтаваў увагу на ключавых выніках дзейнасці Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Па заканчэнні сустрэчы ўсе прысутныя маглі задаць пытанні, якія іх цікавяць.

Апошнія навіны