Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч здзейсніў рабочую паездку ў Віцебск

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч наведаў даччына ўнітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Віцебскдзіпразем».

Кіраўнік Дзяржкаммаёмасці азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай і фінансава-гаспадарчай дзейнасцю прадпрыемства, яго кадравым патэнцыялам, а таксама з асноўнымі вынікамі работы.

Акрамя таго, у ходзе размовы Дзмітрыя Матусевіча з кіраўніцтвам і работнікамі УП «Праектны інстытут Віцебскдзіпразем» былі абмеркаваны пытанні ўдасканальвання заканадаўства ў сферы зямельна-маёмасных адносін і далейшых перспектыўных напрамкаў развіцця арганізацыі. 


Апошнія навіны