Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці здзейсніў рабочую паездку ў Брэст

У рамках візіту ў горад Брэст Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч наведаў Унітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Брэстдзіпразем», дзе сустрэўся з працоўным калектывам. 

Падчас сустрэчы з работнікамі абмяркоўваліся пытанні дзейнасці арганізацыі і перспектыў яе развіцця.

Адказваючы на пытанні калектыву, Дзмітрый Матусевіч адзначыў, што сёння Дзяржаўны камітэт па маёмасці працуе над спрашчэннем заканадаўства ў сферы зямельна-маёмасных адносін, перш-наперш, для зручнасці грамадзян, а таксама з мэтай аптымальнага выкарыстання працоўных рэсурсаў арганізацый. У сваю чаргу дырэктар РУП «Праектны інстытут Брэстдзіпразем» дадаў: «Усе работнікі нашага прадпрыемства настроены на якаснае выкананне сваіх службовых абавязкаў і прадастаўленне кваліфікаваных паслуг насельніцтву».

Апрача гэтага, Дзмітрый Матусевіч узнагародзіў нагрудным знакам адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сiстэме дзяржкаммаёмасцi» Віктара Бачылу, які раней займаў пасаду галоўнага інжынера Брэсцкага філіяла інстытута «Белдзіпразем». 

«Нагрудны знак Дзяржкаммаёмасці надаецца работнікам, якія за шматгадовую добрасумленную працу дабіліся значных поспехаў і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё камітэта. Дазвольце павіншаваць Вас і ўручыць гэту заслужаную дзесяцігоддзямі ўзнагароду», – сказаў Старшыня камітэта.

У завяршэнне візіту Дзмітрый Матусевіч падзякаваў калектыў за зладжаную і прадуктыўную работу і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей РУП «Праектны інстытут Брэстдзіпразем».
Па заканчэнні рабочай паездкі Дзмітрый Матусевіч наведаў Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, дзе азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай прадпрыемства, а таксама сумесна з дырэктарам агенцтва Васіліем Халадцовым абмеркаваў далейшыя перспектыўныя напрамкі развіцця арганізацыі.

Апошнія навіны