09.07.2020
Старшыня Дзяржкамаёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў ААТ «Медпласт»
У адпаведнасці з графікам штотыднёвых рабочых паездак Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў ААТ «Медпласт».
Падчас візіту Старшыня Дзяржкаммаёмасці азнаёміўся з вытворчымі працэсамі прадпрыемства, узорамі выпускаемай прадукцыі і пытаннямі яе рэалізацыі. Таксама былі абмеркаваны асноўныя моманты, якія закранаюць выкананне праекта па ўкараненні вытворчасці па вырабе вакуумных прабірак для забору крыві і арганізацыі выпуску новых відаў прадукцыі ААТ «Медпласт».
Акрамя таго, Дзмітрый Матусевіч сустрэўся з прадстаўнікамі працоўнага калектыву, дзе расказаў аб асноўных тэндэнцыях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі прысутнічаўшых.


Фота medplast.by
Апошнія навіны