23.06.2021
Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця фотавыставы «100-годдзе Камуністычнай партыі Кітая»
Сёння ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла арганізаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь цырымонія адкрыцця фотавыставы «100-годдзе Камуністычнай партыі Кітая». У мерапрыемстве прынялі ўдзел Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў, кіраўнікі дзяржаўных органаў, у тым ліку Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.
Экспазіцыя дае разуменне вялікай гістарычнай і практычнай ролі Камуністычнай партыі ў Кітаі, а таксама адказ на пытанне, чаму Камуністычная партыя Кітая – непазбежны выбар кітайскай гісторыі і кітайскага народа.
Дзяржкаммаёмасць далучаецца да віншаванняў па выпадку 100-годдзя стварэння Камуністычнай партыі Кітая.
Менавіта пад кіраўніцтвам партыі Кітайская Народная Рэспубліка ў сваім развіцці дасягнула ўражлівых вынікаў і займае сёння асобае месца ў сучаснай сусветнай палітыкі і эканомікі.
Для сістэмы Дзяржкаммаёмасці асобае значэнне мае вывучэнне вопыту Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце Кітайскай Народнай Рэспублікі па кіраванні падначаленымі ім дзяржаўнымі карпарацыямі і яго прымяненне ў Рэспубліцы Беларусь.

Апошнія навіны