10.07.2020
Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч правёў асабісты прыём грамадзян у Браслаўскім раённым выканаўчым камітэце. Звароты тычыліся пытанняў выдачы праваўстаноўчых дакументаў на зямельны ўчасткі, змяненні мэтавага прызначэння ўчасткаў і іншага. Падчас прыёму заяўнікі атрымалі неабходныя тлумачэнні, а рашэнне некаторых пытанняў было ўзята пад кантроль.
Апрача гэтага, Дзмітрый Матусевіч сустрэўся з працоўнымі калектывамі Браслаўскага бюро Полацкага філіяла і Пастаўскага бюро Глыбоцкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры». У ходзе сустрэч абмяркоўваліся пытанні функцыянавання бюро і ўкаранення ў работу сучасных інфармацыйных сістэм і праграмнага забеспячэння.

Апошнія навіны